Гонар сусветнага мастацтва, сын Віцебскай зямлі, майстар з душой дзіцяці. Так пра Шагала гавораць сёння. А пра тое, якім было юнацтва мастака, яго першае каханне, трагедыя яўрэйскай сям`і — раскажуць коласаўцы ў эцюдах памяці.

Пастаноўка Віталя БАРКОЎСКАГА.
Сцэнаграфія Уладзіміра МАТРОСАВА.
Касцюмы Святланы МАКАРАНКІ.
Музыка і музычнае афармленне Аляксандра КРЫШТАФОВІЧА.
Балетмайстар Павел ГАРБУНОЎ.