Марцін МакДонах.
Кухонны трылер на 1-у дзею.

Чалавечая прырода дзіўная, капрызная і помслівая, людзі найчасцей глухія і жорсткія адно да аднаго, яны схільныя да гвалту… і ўсё ж… не безнадзейныя. Так думае і пра гэта піша ірландскі драматург Марцін МакДонах. У «Каралеве прыгажосці з Лінэна*» смяротна ваююць за сваё шчасце старая бездапаможная маці Мэг і самотная і няшчасная дачка Морын. Тэмперамент у абедзвюх гераінь зашкальвае за ўсе магчымыя межы, таму разборкі выглядаюць то фарсам, то сапраўдным «кухонным баевіком». У ход ідуць любыя сродкі – ад банальных скандалаў да дэманстрацыі папер з вар’ятні. У фокусе найбольш моцных эмацыйных станаў – жаданне кахання і роспачы з-за яе адсутнасці – пераплятаюцца дзве найбольш важныя тэмы: эміграцыя і адносіны паміж бацькамі і дзецьмі. Непарыўна злучаны паміж сабой пачуцці дзяцей да сваіх бацькоў і пачуцці, якія адчуваюць мігранты да сваёй Радзімы.

*Мястэчка Лінэн – дробнае мястэчка. Пара вузкіх аўтамабільных дарог, гасцініца, некалькі крам, пабаў і царква. Лінэн – адно з найпрыгожых месцаў Ірландыі – робіцца змрочнай клаакай, цэнтрам стасункаў маткі і дачкі, эмігранта і Радзімы, тут пульсуюць каханне і яе поўная нябытнасць… «У рай бы на імгненне, пакуль чорт цябе не забраў!»

Спектакль па п’есе «Каралева прыгажосці з Лінэна» ўпершыню быў пастаўлены 1 лютага 1996 года тэатрам «Druid Theatre Company»/«Royal Court Theatre» на сцэне «Town Hall Theatre», у ірландскім горадзе Гэлаўэй. 5 марта прэм’ера пастаноўкі адбылася ў Лондане, у тэатры «Royal Court Theatre Upstairs».

Праз два гады, 11 лютага, «Каралева прыгажосці з Лінэна» была пастаўлена ў Нью-Ёрку, на сцэне тэатра «Atlantic Theater Company». А 14 красавіка паказаны на Брадвеі пры ўдзеле знакамітых артыстаў пры ўдзеле Рэндала Л.Рэгхіта, Чэйза Мішкіна, Стывена М.Леві і Леанарда Салаўэя ў супрацоўніцтве з Джуліянам Шлосбергам і Нормай Лангворфі.

Спектакль з’яўляецца дыпломнай работай артысткі тэатра, вядучага майстра сцэны Ірыны Цішкевіч для абароны ў Беларускай  дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Пераклад Міраславы ШАВЫРКІНАЙ.
Пастаноўка, музычнае афармленне артысткі тэатра, вядучага майстра сцэны Ірыны ЦІШКЕВІЧ.
Сцэнаграфія, касцюмы Юліі КАРЫМАВАЙ.
Пластыка Дзіяны ЮРЧАНКА.