Эрык-Эмануэль Шмітт.
Споведзь пра каханне на 1-у дзею.

П’еса «Загадкавыя варыяцыі» была напісана французскім драматургам Эрыкам-Эмануэлем Шміттам для бенефіса Алена Дэлона. Прачытаўшы яе, Дэлон вырашыў вярнуцца на сцэну. Прэм’ера адбылася ў 1996 годзе ў тэатры «Марыньі» ў Парыжы, пад час сусветнага турнэ спектакль быў паказаны на многіх знакамітых пляцоўках – ад Лос-Анджэлеса да Токіа.

Правінцыйны журналіст Эрык Ларсэн прыязджае да лаўрэата Нобелеўскай прэміі ў вобласці літаратуры Абеля Зноркі, каб узяць інтэрв’ю. Чаму знакаміты пісьменнік, які доўгія гады жыве на востраве адзін, згаджаецца на шчырую размову для мясцовай газеткі? Чаго чакаюць адзін ад аднаго двое неверагодна розных мужчын?

Паступова скрозь востры дэтэктыўны сюжэт праяўляецца сутнасць супрацьлеглых поглядаў – на сяброўства, здраду, адданасць. І галоўнае – на каханне да Жанчыны, якое і да нашага часу з’яўляецца неразгаданай загадкай, трапяткой варыяцыяй гукаў, няўлоўнай мелодыяй. Яе немагчыма пачуць, сыграць, спець, хоць неяк наблізіць да рэальнасці… Але можна адчуць сэрцам.

Пераклад Пятра ЛАМАНА.
Рэжысёр-пастаноўшчык – Валерый АНІСЕНКА, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь
Мастак-пастаноўшчык – Валерый ЮРКЕВІЧ.
Музычнае афармленне Аляксандра КРЫШТАФОВІЧА.
Рэжысура святла і спецэфектаў – Міхась ЛАВІЦКІ, Яўген КУЛЯШОЎ.