Марыя Шурынава

Марозка

Казка на 2 дзеі

Пераклад Пятра Ламана

Пастаноўка Віктара Клімчука

Сцэнаграфія Алеся Сідарава

Лялькі і касцюмы Ганны Сідаравай

Музыка Алега Залётнева

Для дзяцей ад 3 год

Добры, але бесхарактарны дзед, злая мачаха, гультайка Паша і працаўніца Даша, справядлівы Марозка... Каму незнаёмыя гэтыя героі? Знаёмства з імі адбываецца яшчэ ў раннім дзяцінстве, бо казка з падобным сюжэтам прысутнічае ў фальклорнай традыцыі многіх народаў. У інтэрпрэтацыі «Лялькі» казка перапоўнена цудоўнай атмасферай дабрыні. У спектаклі не знаходзіцца месца жорсткасці і злосці. Нават Марозка, насуперак іншым літаратурным адпаведнікам твора, не карае Пашачку. Аднак гледачу становіцца відавочным, што дзяўчынка пакарала сябе сама. Таксама, як і яе маці, што ўзрасціла дачушку ганарлівай і капрызнай. У спектаклі пануе атмасфера не зларадства, а лёгкага жалю да яе, няўмелай, непрыстасаванай да жыцця, а таму вельмі няшчаснай..