Беларускі тэатр «Лялька» запрашае дзяцей і дарослых на займальны навагодні спектакль «Прынцэса цырку і Дзед Мароз». Прыгоды насельнікаў казачнага цырку пачынаюцца з капрызаў і сюрпрызаў мясцовай «прынцэсы». Гледачоў чакаюць незвычайныя артысты, вясёлыя жарты і неверагодныя фокусы. Усе будуць задаволеныя, і галоўная гераіня таксама. А хто яна такая? Гэта пакуль што сакрэт. Прыходзьце — даведаецеся. Адразу з глядзельнай залы госці патрапяць у падземную краіну, дзе жывуць гномы. Асцярожна! Яны рыхтуюць хітрыя пасткі і не дужа давяраюць людзям. Але павесяліцца як след можна і ў пячоры гномаў, асабліва, калі туды завітаюць Дзед Мароз і чароўная Снягурка.