Музычная казка на 2 дзеі для дзяцей ад 5 год
В. Ліванаў, Ю. Энцін

Усе прысутныя ў зале запрашаюцца на цыркавое прадстаўленне! Сабака там круціць трайное сальта, Асёл жангліруе вялізнай гірай, Певень танцуе на дроце. І, канечне, сенсацыя праграмы — Чорны Кот, які паказвае свае дзівосныя фокусы. А калі прыгледзіцца да выканаўцаў больш пільна, то не пазнае іх хіба самы недасведчаны. Перад вамі — знакамітыя Брэменскія музыкі. Іх незвычайныя прыгоды пачнуцца пасля цудоўнага цыркавога прадстаўлення. І будзе ў гэтых прыгодах усё: вялікае каханне Трубадура ды Прынцэсы, змаганне са страшнымі ляснымі Разбойнікамі, хітрыкі Караля, шчырыя намаганні геніяльнага Сышчыка. І, канечне, вялікае шчасце, да якога дабяруцца героі ў фінале спектакля.

Точки продаж: У касе тэатра: вт.-пт: з 10:00 да 18:00, сб.-ндз.: з 10:00 да 13:00;
+375 (212) 66-90-77