Была ў Лісіцы хатка ледзяная, а ў Зайца лубяная. Вясной ледзяная растала, і рыжая шкодніца выгнала вушастага з пабудаванага ім жытла. Ну а потым з'явіўся смелы Певень і ўзнавіў справядлівасць... Усе ведаюць гэтую немудрагелістую казку для самых маленькіх, але тыя, хто прыйшоў на спектакль, змогуць пабачыць яе зусім па-новаму. Гэтую гісторыю гледачам распавядаюць артысты з непадобнымі характарамі: разважлівы Міхаіл Іванавіч і мітуслівая Муся. Яны то весела жартуюць, то ўсур'ёз перашкаджаюць адно аднаму, то звяртаюцца па дапамогу да юных гледачоў.
Яркія лялькі і арыгінальныя касцюмы выканаўцаў спалучаюцца з мультымедыйным экранам, дзе раптам «ажываюць» персанажы спектакля.

Точки продаж: У касе тэатра: вт.-пт: з 10:00 да 18:00, сб.-ндз.: з 10:00 да 13:00; +375 (212) 36-90-77