14 лютага Беларускі тэатр «Лялька» запрашае гасцей на «Карнавал кахання». У чорна-белай зімовай будзённасці вас чакае феерверк радасці і захаплення, прыгажосці і гумару.

У праграме: гульні, конкурсы, танцавальны майстар-клас, варажба, фотаздымкі на памяць. І, вядома, наш самы вясёлы спектакль — «Дэкамерон».