18 лютага гурт Re1ikt выступае з сольным канцэртам у арт-пабе «Торвальд».

Квіткі: 10 рублей — першыя 50 штук, 13 рублей — наступныя.
Набыць можна на сайце bezkassira.by і ў арт-пабе.
Інфалiнiя: +375 (25) 913-38-76.

Re1ikt — гурт, які гарманічна спалучае моцную энергетыку з арыгінальным гучаннем. Па сваёй стылістыцы гурт блізкі да такіх накірункаў, як progressive rock, post rock, art rock і alternative rock. Аднак, сучасныя музычныя плыні Re1ikt спалучае з традыцыйным беларускім песенным фальклорам, робячы яго актуальным для слухачоў, якія шукаюць у музыцы нешта новае.