1 красавiка з сольным канцэртам у арт-пабе «Торвальд» выступiць гурт Dzieciuki.
Пачатак у 19:00.
Інфалінія: +375 (25) 913-38-76.

Квіткі: 12 рублей — першыя, 15 рублей — наступныя, 20 рублей — у дзень канцэрта.
Квіткі можна набыць у арт-пабе «Торвальд» і на сайце bezkassira.by.

Dzieciuki — фольк-панк гурт заснаваны ў 2012 ў Горадні. Сьпяваюць аўтарскія тэксты на гістарычную тэматыку аўтарства Дзяніса Жыгаўца. На пачатку 2014 выдалі дэбютны альбом «Гарадзенскі гармідар». Прызнаныя «Гуртом году» на прэміі «Героі году 2014».