Бялоў Уладзімір Сяргеевіч – акцёр правінцыйнага тэатра. Ён прыйшоў у грымёрку, ён толькі што са сцэны, яшчэ ўвесь у ролі. Не можа даклікацца апранальшчыц, пачынае сам здымаць касцюм. І застаецца сам-насам, са сваімі думкамі пра жыццё і прафесію. Тут, у сваім маленечкім свеце, пакуль ніхто не бачыць і не чуе, Воўка можа даць волю пачуццям, адкрыць сваю душу, выказаць свой боль незадаволенасцю жыццём, неўладкаванасцю ў ім.Бялоў выцягвае з пяску памяці сваё жыццё: маленства, каханне, праца… Ягоны час па кроплі сыходзіць, а чамадан няспраўджаных надзей ужо перапоўнены. Але Бялоў ведае, што на многае яшчэ здольны, можа сыграць і Хлестакова, і Гамлета, і нават Шцірліца. І, мабыць, ён возьме свой чамадан і пойдзе далей.

Жыццё – гэта тэатр няспраўджаных надзей. Кожны чалавек спадзяецца ў сваім жыцці атрымаць вялікую ролю, але лёс распараджаецца па-іншаму. “Дзядзька Ваня і сястры тры” – спектакль, адрасаваны ўсім людзям. Гэта «лебядзіная песня» не толькі прафесіі, але і чалавека. Чалавека нерэалізаванага, жыццё якога незаўважна для яго самога праходзіць дарма.

Точки продаж: У касе тэатра: вт.-пт: з 10:00 да 18:00, сб.-ндз.: з 10:00 да 13:00; +375 (212) 36-90-77