Далёка-далёка на Поўначы ў вастраверхіх чумах жывуць людзі, якія па некалькі месяцаў не бачаць сонца. Доўгай-доўгай зімовай ноччу яны распавядаюць адно аднаму сумныя і вясёлыя гісторыі. 

Напрыклад, пра белага мядзведзіка Умку, што сустракае сваё першае сонца і знаёміцца з незвычайнымі мядзведзямі, у якіх на носе не расце поўсць, а футра лёгка здымаецца і гэтаксама ж лёгка апранаецца. Ці зможа маленькі мядзведзь пасябраваць з маленькім чалавекам і што атрымаецца з іх незвычайнай прыхільнасці? 

Лірычна-пяшчотная гісторыя пра спазнанне свету, цікаўнасць і дабрыню не пакіне абякавымі ні дзяцей, ні дарослых.

Точки продаж: У касе тэатра: вт.-пт: з 10:00 да 18:00, сб.-ндз.: з 10:00 да 13:00; +375 (212) 66-90-77