У гэтай пастаноўцы арганічна перапляліся сюжэты чатырох рускіх народных казак: «Ямеля», «Па шчупаковаму казанню», «Царэўна Несмяяна», «Танцавальны гармонік”. Спектакль насычаны трапнымі жартамі, ухваляе такія якасці, як дабрыня, чалавечнасць, кемлівасць.
Аднойчы звычайнаму сялянскаму хлопцу Ямелі вельмі пашчасціла: шчупак адкрыў яму, узамен за выратаванае жыццё, чароўныя словы, з дапамогай якіх любое жаданне Ямелі ажыццяўлялася. Ці можа такі падарунак лёсу зрабіць шчаслівым чалавека, уладкаваць яго жыццё і жыццё яго блізкіх? А дапамагчы супрацьстаяць сіле ўладароў гэтага свету? Знайсці сяброў і каханую? На ўсе гэтыя пытанні гледачы пашукаюць адказ разам з артыстамі.

Точки продаж: У касе тэатра: вт.-пт: з 10:00 да 18:00, сб.-ндз.: з 10:00 да 13:00; +375 (212) 66-90-77