Ці зможа Папялушка ператварыцца ў Прынцэсу? Вядома, калі будзе працавітай, шчырай, добрай і паслухмянай. Ну і калі хросная-Фея своечасова выправіць яе на баль, папярэдне зрабіўшы карэту з гарбуза, а коней — з шэрых мышак...

Несмяротную гісторыю, у якой дабро заўжды атрымлівае заслужаную перамогу над злом, а сапраўднае каханне — над бруднымі інтрыгамі, артысты распавядаюць па-сяброўску даверліва і пранікнёна. Дэкарацыі, прыгожыя лялькі і касцюмы апавядальнікаў адсылаюць гледача да барочнай эпохі прыдворнага тэатра Людовіка ХІV, а дынамічнае развіццё падзей і шматлікія чароўныя пераўтварэнні здатныя трымаць увагу дзяцей і дарослых аж да самага шчаслівага фіналу.

Точки продаж: У касе тэатра: вт.-пт: з 10:00 да 18:00, сб.-ндз.: з 10:00 да 13:00; +375 (212) 66-90-77