З першага погляду цяжка здагадацца, якая вядомая казка стала асновай для гэтага спектакля. Але давайце ўзгадаем, у якім творы ўдзельнічаў Воўк і тры вясёлыя, бесклапотныя персанажы? Кім былі гэтыя браты? Ну, канечне, парсючкамі! А паўстае гэтая гісторыя перад гледачом у апавяданні артыстаў кабарэ. Што такое кабарэ? Гэта месца, дзе нарадзіўся жанр эстрады.

Уяўленне малых і дарослых хвалююць першыя акорды яркіх мелодый. Заслона адчыняецца і вось яно — сапраўднае кабарэ. Расквечаная лямпачкамі дэкарацыя, запамінальныя касцюмы артыстаў (якія, дарэчы, у час спектакля будуць неаднойчы зменены) і, канечне, казка са сваёй вялікай мудрасцю і мараллю.

Точки продаж: У касе тэатра: вт.-пт: з 10:00 да 18:00, сб.-ндз.: з 10:00 да 13:00; +375 (212) 36-90-77