26 сакавіка адбудзецца вечар беларускага хіп-хапу ў «Торвальдзе». Пачатак а 18:00. Уваход у канцэртную залу - 3 рубля.

Выступяць:
- праект Belaroots (Angst, Zeman, Kontra. Прэзентацыя альбому «Аднакарэнныя»);
- рэпер Вожык.

Belaroots - рэп-гурт, які заснавалі ў Менску Angst, Zeman i Kontra. На пачатку 2017 году выдалі дэбютны альбом «Аднакарэнныя». Belaroots - спалучэнне трох творчых асобаў, аб'яднаных каранямі радзімы, мовы і хіп-хоп культуры. Кожны з удзельнікаў гурта рэпрэзентуе пэўную, родную для сябе, частку Беларусі і прыродны элемент, што адлюстравана і ў лагатыпе - чырвоным дрэве з блакітнай рысай і назвай праекту, напісанай белымі літарамі пад ім. Уся кампазіцыя змяшчаецца на чорным тле, кантрастам падкрэсліваючы непадобнасць кожнай зчастак Belaroots адна да адной.

Зміцер Вожык Зайко - беларускі рэп-выканаўца з Сянно, пачынаў у фармацыі «ТО Лопата» у 2004. Вядомасць атрымаў дзякуючы сольнаму трэку «Вечна жываяю. Дэбютны альбом «У віры падзей» прадставіў у 2011. Супрацоўнічаў з выканаўцамі і гуртамі Zeman, «Эпицентр Унии» (Украіна), Сьмех, LSP, Popa Chief (ЗША), ZnaROCK, бітмэйкерам Deech.