Рамантычны Трубадур, гарэзлівы Ларэнца, вясёлы Дзед Мароз, неспасцігальны Выліваха, здатны перамагчы самую Смерць... Пералік незабыўных роляў можна працягваць і працягваць.

Аднак тых граняў таленту артыста, што заззяюць на красавіцкай вечарыне, не ведаюць нават заўзятытыя прыхільнікі творчасці Алега Эдуардавіча. Канферансье, спявак, музыка, танцор, фокуснік - непараўнальны ў кожным сваім пераўвасабленні артыст абяцае гледачам відовішча, якое можна будзе пабачыць толькі адзін раз. Феерверк уражанняў расквецяць бліскучымі віншаваннямі сябры юбіляра і даўнія калегі - артысты “Лялькі”.

Источник: lialka.by