Усе прысутныя ў зале запрашаюцца на цыркавое прадстаўленне! Сабака там круціць трайное сальта, Асёл жангліруе вялізнай гірай, Певень танцуе на дроце. І, канечне, сенсацыя праграмы - Чорны Кот, які паказвае свае дзівосныя фокусы. А калі прыгледзіцца да выканаўцаў больш пільна, то не пазнае іх хіба самы недасведчаны. Перад вамі - знакамітыя Брэменскія музыкі. Іх незвычайныя прыгоды пачнуцца пасля цудоўнага цыркавога прадстаўлення. І будзе ў гэтых прыгодах усё: вялікае каханне Трубадура ды Прынцэсы, змаганне са страшнымі ляснымі Разбойнікамі, хітрыкі Караля, шчырыя намаганні геніяльнага Сышчыка. І, канечне, вялікае шчасце, да якога дабяруцца героі ў фінале спектакля.

Источник: lialka.by