У небагатым прыгожым каралеўстве жыве малады Прынц. Для поўнага шчасця яму не хапае толькі каханай жонкі. Многія прынцэсы не адмовіліся б ад такой долі, ды яму патрэбна ўсяго адна - дачка самога Імператара. Прынц нясе прыгажуні самае дарагое - чароўную Ружу і Салаўя. Але Прынцэса прывыкла да іншых падарункаў...

Ці зможа каханне паяднаць людзей, што не разумеюць адно аднаго? І ці захавае Прынц сваё каханне і чысціню думак, калі пераўвасобіцца ў Свінапаса? Чароўная казка Ханса Крысціяна Андэрсэна шмат у каго выклікае і ўсмешку, і смутак. Бо сённяшнім юнакам і дзяўчатам не прасцей разабрацца ў сапраўдных і несапраўдных рэчах ды пачуццях, чым казачным героям.

Источник: lialka.by