Гэта сумесны праект Віцебскага абласнога краязнаўчага музея і Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці - выстава-конкурс калекцый народнага аддзення іфотаматэрыялаў са збораў раённых краязнаўчых музеяў і дамоў рамёстваў.

Калекцыі на выставу прадставілі Бешанковічскі, Браслаўскі, Лепельскі, Пастаўскі, Чашнікскі раёны. Таксама ёсць калекцыі аддзення з фондаў музея Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта і фондаў ВАКМ. Экспануецца каля 400 адзінак аддзення, з іх 200 прадметаў зфондаўмузея.

Акрамя прадметаў сялянскай вопраткі к. XIX - п. XX ст.ст. - кашулі, спадніцы, наміткі, нагавіцы, бурнуса, фартухаў, лапцей - на выставе экспануюцца касцюмы мяшчан і старавераў, унікальная калекцыя тканых ў рознай тэхніцы паясоў.

Экспазіцыя мае не толькі культурна-этнаграфічны, але і навуковы аспект. Наведвальнікі музея могуць пазнаёміцца з прадметамі, элементамі і арнаментам аддзення на Віцебшчыне, з навукова абгрунтаванымі ілюстрацыямі.