12-гадовай Варпу даводзіцца быць дарослай за абедзвюх - сябе і сваю інфантыльную маці. Маці ніяк не можа перажыць развод, прыходзіць ноччу ў ложак да Варпу, каб не было страшна, і не памятае, калі дзень народзінаў у дачкі. Аднойчы Варпу вырашае, што калі знойзде біялагічнага бацьку, усё выправіцца. Акторскі дуэт вядомай на ўсю Фінляндыю рок-зоркі Паўлы Весала і 12-гадовай дэбютанткі Ліннеа Ског разыгрывае прыгожую гісторыю пра чалавечыя страхі і перамогу над імі. Сусветная прэм'ера фільма Сэльмы Вілхунэн, Оскараўскай намінанткі, адбылася на кінафестывалі ў Таронта.

Фільм дэманструецца на мове арыгіналу з беларускімі субтытрамі.