Анлайн-часопіс «Ідэя» запрашае ў суботу, 6 мая, а 18:00 на лекцыю «Як выжываць рэгіёнам укрызіс ішторабіць Віцебску».

Уваход вольны. Рэгістрацыя на мерапрыемства: goo.gl/forms/dk6XOqt0Ua06Pn3V2

Рэгіянальныя цэнтры ўсё больш ператвараюцца ў Беларусь другога гатунку. Эканамічны крызіс ударыў па іх куды мацней, чым па Мінску. Сталіца пры гэтым працягвае высмоктваць людзей ірэсурсы - і каб не адстаць ад Мінску назаўсёды, рэгіянальныя цэнтры павінны развівацца ў два разы хутчэй.

Як перажываюць зацяглую дэпрэсію беларускія рэгіёны і якім можа быць далейшае развіццё падзей? Якую рэгіянальную стратэгію мог бы абраць Гомель, каб зрабіць сваіх жыхароў багацейшымі, а дзяржаўнае кіраванне больш эфектыўным патлумачыць Рыгор Астапеня, галоўны рэдактар «Ідэі».

Пра лектара

Рыгор Астапеня - заснавальнік і галоўны рэдактар анлайн-часопіса «Ідэя». Рыгор працуе дырэктарам паразвіцці і аналітыкам Цэнтра Астрагорскага, а таксама рыхтуе PhD-дысертацыю ўВаршаўскім універсітэце натэму «Міжнародная ідэнтычнасць Беларусі». Рыгор паходзіць з Салігорска.