24 мая 2017 года ў 16:00 у філіяле Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва «Арт-прастора «Талстого, 7» пры падтрымцы Пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Мінску будзе прадстаўлена фотавыстава Юліі Мацкевіч «Беларуская Прага». Выстава працягнецца да 18 чэрвеня і будзе працаваць штодня, акрамя панядзелка і аўторка, з 11:00 да 19:00.

З нагоды 500-годдзя выдання Бібліі Францішкам Скарынам у Празе вельмі прыемна прыгадаць у паказаных фотаработах не толькі архітэктурную прыгажосць Прагі, але таксама яе шматвяковую прывабнасць для беларусаў. Прага адыгрывала вялікую ролю для беларусаў 500 гадоў таму назад і адыгрывае яе цяпер. У Празе ёсць больш за 20 гістарычных месцаў на тэрыторыі горада, у тым ліку і звязаных з падзеямі, якiя з'ядналi беларусаў і чэхаў яшчэ ў часы ВКЛ.

Мінская фотамастачка Юлія Мацкевіч збірае «пазлы беларускіх месцаў» у Празе:

- У сваім фотапраекце я пакажу дамы, дзе жылі беларуская паэтка Ларыса Геніюш, оперны спявак з беларускімі каранямі сусветнага ўзроўню Міхась Забэйда-Суміцкі і Васіль Быкаў на пачатку 2000-х гадоў, - распавядае Юлія. - Я таксама пакажу здымкі з месца так званага Літоўскага калегіума. А Францішку Скарыну будзе прысвечана цэлая фатаграфічная гісторыя ўнекалькіх працах экспазіцыі, бо гэта ж ён - пражскі каралеўскі садоўнік і беларускі першадрукар!

Арт-прастора запрашае наведаць адкрыццё выставы «Беларуская Прага» 24 мая а 16 гадзіне. Выстава адбудзецца на першым паверсе «Арт-прасторы «Талстого, 7».

На адкрыцці выставы будзе прыстнічаць аўтар фотавыставы Юлія Мацкевіч, а таксама Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Мілан Экерт.