Арт-прастора на Талстога, 7 праводзiць традыцыйны фестываль літаратуры і музыкі «Барадулінкі» ў фармаце летняга маркета ў рамках Дня горада. У праграму фестывалю уваходзяць маркет, музыка, лiтаратура, кiно.

Падзея праводзіцца пры ўдзеле ГКК «Будзьма беларусамі!», СКУ «Віцебск для мяне», аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага гарвыканкаму. Інфармацыя пра мерапрыемства: +375 (25) 913-38-76.