Фэст актыўнага адпачынку «Свята ветру» запрашае 1 ліпеня (12:00-20:00) у парк Мазурына.

Там чакаюць:
- конкурс паветраных змеяў, у якім удзел можа прыняць кожны;
- лекцыі ад праекта «Наука вне себя» і па этнаастраноміі ад Цімафея Авіліна;
- паэтычныя выступы Андрэя Хадановіча, Дашы Бялькевіч, Алеся Сьнега;
- летні маркет, free-маркет, кінапаказы караткаметражак;
- канцэрт-прыроднік з удзелам Цімафея Авіліна, Мікіты Гушчанка («УЖЕ», The bright Insight) іінш.;
- дзіцячая зона / майстар-класы і шмат іншых цікавостак!

Уваход вольны! Інфа: +375 (25) 913-38-76.