Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва запрашае на адкрыццё выставы жывапісу Мацвея Басава (Мінск), якое адбудзецца 7 ліпеня а 17-й гадзіне ў выставачнай зале «Музычная гасцёўня».

Экспазіцыю складаюць новыя працы ў жанры пейзажу, не экспанаваныя раней.