Уільям Шэкспір. Трагедыя на 2-е дзеі.

Вядомая ўсяму свету «самая сумная гісторыя» пра каханне і смерць, пра кроўную варажнечу дзвюх сем’яў набывае ў пастаноўцы народнага артыста Расіі Валерыя Беляковіча сапраўдную шэкспіраўскую звышактуальнасць. Праз словы вялікага драматурга і майстэрскую ігру акцёраў рэжысёр чарговы раз нагадвае: калі адбываецца трагедыя — у ёй вінаваты ўсе.
Разам з прафесійнымі акцёрамі Коласаўскай трупы ў спектаклі занятыя навучэнцы Віцебскага дзяржаўнага каледжа культуры і мастацтваў.

Пераклад: Кандрат Кравiва.
Адаптацыя: Алесь (Аляксандр) Замкоўскi.
Пастаноўка, сцэнаграфія, касцюмы, пластыка, гукавае афармленне: Валерый Беляковiч (Масква, Расія).
Рэжысёр: Максім Новiкаў.
Асістэнт рэжысёра па касцюмах: Алесь Заяц.
Светлавое афармленне: Міхаіл Лавiцкi, Яўген Куляшоў.
Спектакль вядзе Святлана Дашкевiч.