З 23 па 29 красавіка 2015 у Вiцебску адбудзецца фестываль кiно Паўночных краiн «Паўночнае ззянне».

У Эрыкі ёсць усё: добрая праца, шмат сяброў і надзейны бойфрэнд. Але аднойчы ўсё гэта знікае... Эрыка запісваецца на групавую тэрапію і сустракае чатырох людзей з падобнымі праблемамі. Яны вырашаюць узяць жыццё ў свае рукі і шукаць выйсце разам. Цалкам ананімна яны браніруюць гатэль, дзе кожны можа прытварыцца іншым чалавекам.

Фільм ідзе на арыгінальнай мове з беларускімі субцiтрамі.

Год - 2013
Краiна - Швецыя
Рэжысёр - Ліза Лангсэт
Колькасць хвілін - 97 хв. / 01:37