З 23 па 29 красавіка 2015 у Вiцебску адбудзецца фестываль кiно Паўночных краiн «Паўночнае ззянне».

У пошуках сховішча ад выпрабаванняў і зменлівасці гарадскога жыцця Угі пераязджае ў невялічкі правінцыйны ісландскі гарадок. Тут ён ходзіць на прабежкі, наведвае клуб ананімных алкаголікаў і вучыць партугальскую мову. Але знянацку аб’яўляецца яго бацька. Сумнеўная гармонія, да якой Угі так доўга імкнуўся, пад пагрозай.

Фільм ідзе на арыгінальнай мове з беларускімі субцiтрамі.

Год - 2014
Краiна - Ісландыя
Рэжысёр - Хафштайн Гунар Сігурдсан
Колькасць хвілін - 98 хв. / 01:38