З 23 па 29 красавіка 2015 у Вiцебску адбудзецца фестываль кiно Паўночных краiн «Паўночнае ззянне».

Міна — маладая маці-адзіночка, якая жыве ў Осла з сваім 6-гадовым сынам Феліксам. Яна з пакістанскай сям’і, з якой у яе вельмі напружаныя стасункі. Міна шукае кахання, чакае спачування ад мужчын, з якімі сустракаецца. Аднойчы з’яўляюцца адносіны, якія даюць ёй надзею на нешта большае. Міна знаёміцца з маладым шведскім рэжысёрам Джасперам і закохваецца ў яго без памяці…

Фільм ідзе на арыгінальнай мове з беларускімі субцiтрамі.

Год - 2013
Краiна - Нарвегія
Рэжысёр - Ірам Хаг
Колькасць хвілін - 100 хв. / 01:40