Кожны раён Віцебскай вобласці атрымае уласны колер

Кожны рэгіён нашай вобласці будзе пазначаны асобным колерам на поясе, які сплятуць 28 лістапада ўдзельнікі свята-конкурсу народнага строя «Сцяжкі майстэрства» ў Сянне.

Арганізатары, а гэта перадусім абласны метадычны цэнтр народнай творчасці, сцвярджаюць, што мерапрыемства такога фармату адбудзецца ўпершыню. Сянно для правядзення народнага свята абрана не выпадкова. У раёне нарадзіўся знаны даследчык народнай культуры Міхаіл Кацар. Тут жа на могілках ля вёскі Прыветак пахавана яго сястра Матрона Маркевіч, арнамент якой упрыгожвае дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь.

Павінны прыехаць госці не толькі з Беларусі, але і суседніх Смаленскай і Пскоўскай абласцей Расійскай Федэрацыі. Удзельнікаў мерапрыемства чакаюць канферэнцыя, прысвечаная адраджэнню традыцый нацыянальнага строя, майстар-класы ад клуба народных майстроў «Натхненне», разнастайныя выставы, выступленні калектываў мастацкай сама­дзейнасці і шмат чаго іншага.

Витебские вести
Витебская область конкурс Сцяжкі майстэрства
Если вы заметили ошибку, выделите необходимый текст и нажмите Ctrl+Enter, чтобы сообщить об этом редакции

Комментарии