Актывісты знайшлі забытае пахаванне ў Віцебскім раёне

Археолагі схіляюцца да таго, што ў лесе недалёка ад чыгуначнай станцыі Лужасна ў Віцебскім раёне пахаваны ахвяры Вялікай Айчыннай вайны.

Летась у інтэрнэце з’явілася інфармацыя, што грамадскія актывісты паблізу абласнога цэнтра ўстанавілі месца гібелі ахвяр палітычных рэпрэсій 1937 – 1941 гадоў. Знайсці яго, калі не ведаеш арыенціраў, практычна немагчыма: машыну трэба пакідаць на дарозе Віцебск — Гарадок у раёне вёсак Хайсы і Дрыколле і пешшу рушыць да чыгункі, а пасля некалькі сотняў метраў па лесе, дзе яшчэ нядаўна нават сцежкі не было.

Само пахаванне знаходзіцца на адным з пагоркаў у гушчары. Зразумела, ніякіх могілак тыя, хто чыніў расправу, не рабілі, але іншыя нелюдзі, якія праз гады тут марадзёрнічалі, пакінулі пасля сябе так званыя раскопы — глыбокія ямы з раскінутымі вакол іх касцямі.

З лёгкай рукі актывістаў гэта месца празвалі віцебскімі «Курапатамі» — па аналогіі са сталічным урочышчам, дзе супрацоўнікі НКУС расстрэльвалі вязняў. А ў бок мясцовай улады пасыпаліся абвінавачванні ў нядбайнасці, бо «чорныя капальнікі» беспакаранна здзекваліся з рэшткаў забітых.

— У мінулым годзе, як толькі даведаліся пра існаванне няўлічанага пахавання, мы адразу ж звязаліся з ваенкаматам, выклікалі пошукавы батальён, каб спецыялісты разабраліся, хто і калі быў забіты ля Хайсоў. Таму абвінавачваць нас няма ў чым, — сказаў старшыня Мазалаўскага сельсавета Леанід Дубіна.

— На жаль, марадзёрам стала вядома пра могілкі значна раней за грамадскасць, таму яны паспелі зрабіць сваю чорную справу. Як сведчыць мох па баках раскопаў, адбылося гэта не год і не два таму. Спадзяюся, праваахоўнікі знойдуць злачынцаў.

Дарэчы, нам удалося высветліць, што зачэпкі ў гэтай справе ёсць: археолаг 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна Вадзім Тамілін падчас правядзення афіцыйных раскопак сустракаў людзей, якія казалі, што ведаюць тых, хто мог займацца чорнакапацельствам. Але канкрэтных імёнаў пакуль няма.

Ён жа нам паведаміў і пра вынікі даследавання. З 11 раскопаў эксгумаваны рэшткі 172 чалавек. На частцы чэрапаў маюцца сляды кулявых адтулін рознага дыяметра. Выяўлены фрагменты мужчынскага і жаночага абутку, адзення, у тым ліку кіцель ваеннага ўзору, якія насілі нямецкія вайскоўцы. Таксама знойдзены кулі, гільзы, манеты і г. д. 1936 – 1941 гадоў.

— З-за незаконнага ўскрыцця могілак была страчана значная колькасць прадметаў, з дапамогай якіх магчыма зрабіць больш дакладнае датаванне, — паведаміў Вадзім Дзмітрыевіч. — Патрабуюцца архіўна-даследчая работа і дадатковае экспертнае вывучэнне знаходак, але сувязь дадзенага пахавання з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны відавочная.

Між іншым, пацверджанне гэтаму можна знайсці на старонках дзённіка баявых дзеянняў атрада імя Курмялёва 1-й Беларускай партызанскай брыгады Віцебскай вобласці, які захоўваецца ў Нацыянальным архіве Беларусі. Там узгадваецца, што ў раёне вёсак Хайсы і Дрыколле фашысты расстрэльвалі мясцовых жыхароў.

Атрымліваецца, што віцебскія «Курапаты» — гэта чарговае рэха вайны, і імя ў іх іншае, але не менш жалобнае — «Цана Перамогі».

Витебские вести
віцебск гісторыя пахаванне археалогія
Если вы заметили ошибку, выделите необходимый текст и нажмите Ctrl+Enter, чтобы сообщить об этом редакции

Комментарии

Лучшее - городу
Каждому городу Казахстана свой полезный сайт! Теперь мы освещаем новости шести крупных городов Казахстана - Караганды, Шымкента, Атырау, Актау, Алматы и Астаны.  Сегодня информационная картинка дня в Казахстане в большей мере состоит из новостей двух столиц. Национальные медиа массивно освещают новости из здания парламента, а городские новости представлены только громкими происшествиями или вопиющими случаями. Городские же сайты создают локальную повестку...