Дзісненскі швейны цэх «Віцябчанкі» выпускае курткі для жанчын Францыі

Дзісненскі швейны цэх у структуры ўнітарнага вытворчага прадпрыемства «Віцябчанка» лічыцца адным з лепшых.

У ім, як адзначаюць спецыялісты аддзела эканомікі, працуюць высокакваліфікаваныя і старанныя работніцы. Так, за мінулы год 23 дзісненскія швачкі выпусцілі прадукцыі на 2,2 млрд рублёў. Ні на адну рэч не мелі рэкламацыі, хоць выконвалі заказы замежнікаў. У апошнія месяцы 2015-га шылі форму для ваеннаслужачых расійскай арміі, курткі і паліто для еўрапейскіх жанчын.

У адрозненне ад мінулага года, калі цэх некалькі месяцаў стаяў без работы, сёлета ён з першага дня працуе ў поўную сілу. «Віцябчанка» мае вялікі заказ на пашыў куртак для францужанак. Таму толькі для яго выканання дзісненскі цэх будзе загружаны да позняй восені.

Витебские Вести
Витебчанка одежда
Если вы заметили ошибку, выделите необходимый текст и нажмите Ctrl+Enter, чтобы сообщить об этом редакции

Комментарии

Лучшее - городу
Каждому городу Казахстана свой полезный сайт! Теперь мы освещаем новости шести крупных городов Казахстана - Караганды, Шымкента, Атырау, Актау, Алматы и Астаны.  Сегодня информационная картинка дня в Казахстане в большей мере состоит из новостей двух столиц. Национальные медиа массивно освещают новости из здания парламента, а городские новости представлены только громкими происшествиями или вопиющими случаями. Городские же сайты создают локальную повестку...