Чым кіруюцца віцебскія студэнты, калі выбіраюць беларускую мову?

Як казаў наш зямляк, славуты беларускі паэт, Якуб Колас, “Трэба любіць, ведаць і шанаваць мову свайго народа і ўмець дасканала валодаць ею”. Нягледзячы на тое, што ў нашай краіне існуе дзве дзяржаўныя сістэмы зносін, есць сапраўдная нагода аддаць належнае нашаму роднаму скарбу: 21 лютага ўвесь свет адзначае свята – міжнародны дзень роднай мовы.

У сувязі з гэтым, наш карэспандэнт правеў апытанне студэнтаў у месцы, дзе беларускай лексікай карыстаюцца пастаянна – ва ўніверсітэце імя П. М. Машэрава, на філалагічным факультэце, менавіта ў тых, хто вывучае беларускую мову і літаратуру.

-Чаму вы выбралі дадзеную спецыяльнасць? – гэтае пытанне было зададзена навучэнцам дзяржаўнай установы.

Аліна Апет, 3 курс:Беларуская мова для мяне - гэта мова, на якой хочацца размаўляць і цікава чытаць, яе нават прыемна чуць! Гэта мае роднае і прыгожае, тое, чым я ганаруся! Я паступіла на гэты факультэт, бо лічу, што родную мову не трэба пакідаць ў мінулым, яе трэба пранесці ў будучыню.

Аляксандр Саханенка, 3 курс:Я апынуўся менавіта на гэтым факультэце, на дадзенай спецыяльнасці таму, што маю моцную самасвядомасць як беларус і асабліва як носьбіт сваей мовы. Але ж гэта, канешне, не адзіная прычына.

Мы маем вялікую колькасць важных дысцыплін, якія прадугледжваюць усебаковае развіцце – гэта з'яуляецца маім першапачатковым прыярытэтам падчас навучання. Цікавая спецыяльнасць, цікавыя людзі, цікавае асяроддзе. Усе гэта мне патрэбна і як студэнту, і як, перш за ўсе, чалавеку, які імкнецца рэалізаваць сябе ў жыцці.

Валерыя Кірышчанка, 3 курс: Адкуль мая любоў да мовы? Са школы! У мяне была цудоўная настаўніца, якая ведала сваю справу, рыхтавала алімпіяднікаў. Я захаплялася прадметам. Яшчэ есць асабісты фактар - мне падабаецца беларуская культура. Таксама мая старэйшая сястра вучылася на гэтым факультэце, таму і я выбрала яго.

Алена Патапенка, 4 курс: Калі я вучылася у 8 класе, да нас прыйшла маладая настаўніца, янавыкладала беларускую мову і літаратуру. Так здарылася, што з кожным урокам,які яна праводзіла, я пачынала ўсе больш любіць і пранікацца да роднае мовы! Менавіта яна параіла мне паступаць на гэтую спецыяльнасць.

Кацярына Баранава, 3 курс: Малодшыя класы я навучалася ў беларускамоўнай школе, адкуль i нарадзiлася мая любоў да нашай мовы. Я вырашыла вывучаць яе і звязаць свое жыцце са скарбніцай, якая засталася нам ад нашых прадзедаў спакон вякоў!

Вольга Раманенка, 3 курс: Яшчэ ўдзяцінстве маей марай было стаць настаўніцай беларускай мовы. Таму, калі прыйшоў час выбіраць сваю будучую прафесію, ніякіх пытанняў не было. Зараз я студэнтка і ўжо зусім хутка я буду сапраўды вучыць дзяцей. Мары спраўджваюцца!

Таццяна Гугалінская, 3 курс:  Я вучылася ў школе, дзе размаўлялі па-беларуску, таму, з мовай заўсёды была на “ты”. Увогуле, гуманітарыя - гэта мой напрамак. Прыцягнула ўвагу і тое, што пасля заканчэння ўніверсітэта можна працаваць рэдактарам, карэктарам ці іншым спецыялістам філалагічнай дысцыпліны. Таксама важным для мяне з'яўляецца тое, што родная мова амаль не ўжываецца ў паўсядзенным жыцці, а дзякуючы ведам, якія мы атрымоўваем, можна зрабіць шмат спроб выправіць сітуацыю.

Ірына Ліманоўская, 3 курс: Мой выбар будучай прафесіі зусім не выпадковы, а цалкам асэнсаваны. У школе мне падабалася назіраць за працай настаўнікаў. Я марыла: некалі і я буду такой разумнай, мяне гэтак жа будуць любіць дзеці. Час ішоў, змяняліся погляды, але ад сваей мэты я не адступіла. Цяпер я - студэнтка філалагічнага факультэта, будучая выкладчыца роднай мовы і гэтым вельмі ганаруся.

Яніна Мураўева, 3 курсЯшчэ у школе мне больш за ўсе падабалася беларуская мова. У мяне была вельмі добрая настаўніца. Яна сапраўды цікава выкладала свой прадмет і па гэтай прычыне мне было легка вывучаць яго. Потым я даведалася, што ва ўніверсітэце есць спецыяльнасць “Беларуская філалогія (літаратурна – рэдакцыйная дзейнасць)” і з жаданнем паступіла на яе.

Сайт города Витебска
віцебск мова
Если вы заметили ошибку, выделите необходимый текст и нажмите Ctrl+Enter, чтобы сообщить об этом редакции

Комментарии