Віцябляне падрыхтавалі зварот да Лукашэнкі ў абарону парка Партызанскай славы, дзе збіраюцца пабудаваць сабор

Жыхары Віцебска падрыхтавалі зварот да прэзідэнта Беларусі, каб абараніць парк Партызанскай славы, дзе плануюць пабудаваць Сафійскі сабор.

Проект строительства Софийского собора в парке Партизанской славы в Витебске прошел государственную экологическую экспертизу

Грамадзяне звяртаюць увагу першай асобы дзяржавы на тое, што парк Партызанскай славы мае паўвекавую гісторыю, а Сафійскага сабора ў Віцебску ніколі не было.

Гараджане таксама ўздымаюць наступныя пытанні: якія змены ў праекце дазволілі яму прайсці экспертызу ў трэці раз, чаму пад будаўніцтва выдзелілі ўчастак у зялёнай зоне, за чые сродкі будуць узводзіць храм.

Вясной гэтага года віцябляне стварылі віртуальную петыцыю з просьбай да мітрапаліта Паўла перанесці сабор у іншы раён горада. 

Сабраўшы больш за 5000 подпісаў зварот быў праігнараваны. Новы ліст адрасаваны кіраўніку краіны Аляксандру Лукашэнка.

Віцябляне падрыхтавалі зварот да Лукашэнкі ў абарону парка Партызанскай славы, дзе збіраюцца пабудаваць сабор, фото-1

Акрамя прэзідэнта, ліст таксама адрасаваны старшыні аблавыканкама Мікалаю Шарстнёву.

Падпісаць зварот можна будзе 26 верасня, у панядзелак, з 18 да 19 гадзін каля помніка Уладзіміру Караткевічу.

Нужен ли Софийский собор Витебску: доводы за и против

Народныя навіны Віцебска
паркпартизанскойславысоборстроительствовитебскЛукашенкопрезидентобращение
Если вы заметили ошибку, выделите необходимый текст и нажмите Ctrl+Enter, чтобы сообщить об этом редакции

Комментарии