Аліна Талай правяла незвычайныя ўрокі «Чытаем па-беларуску з velcom» у роднай Оршы

Аліна Талай правяла незвычайныя ўрокі «Чытаем па-беларуску з velcom» у роднай Оршы, Александра Ходюкова

Вядомая беларуская лёгкаатлетка, пераможца і прызёр чэмпіянатаў Cвету і Еўропы Аліна Талай 15 сакавіка правяла ў родным горадзе Орша ўрокі беларускай мовы «Чытаем па-беларуску з velcom». Разам са спартсменкай настаўнікамі для аршанскіх школьнікаў сталі вядучы «Падарожжаў дылетанта» Юры Жыгамонт і дзіцячая пісьменніца Алена Масла.

Упраграме прынялі ўдзел 5 аршанскiх устаноў адукацыі, у тым ліку родная школа вядомай беларускай спартсменкі. Аліна Талай правяла інтэрактыўныя заняткі на беларускай мове на веданне спартыўных тэрмінаў, правяла гульню «Перакладчык» iпаказала вiдэа сваiх спаборнiцтваў. Лёгкаатлетка таксама распавяла малодшым школьнікам пра тое, чаму важна размаўляць на беларускай мове і паважаць родную культуру.

«Прыязджаць з адукацыйнай ініцыятывай «Чытаем па-беларуску з velcom»  у родны горад - гэта, вядома, асаблiвыя пачуццi, таму што адчуваеш блізкую атмасферу. Сёння я была прыемна здзіўлена і тым, як добра школьнікі ведалі беларускую мову. Таму ўражанні ад сённяшніх урокаў толькі самыя прыемныя», - адзначыла вядомая беларуская спартсменка Аліна Талай.

Галоўная мэта праекта «Чытаем па-беларуску з velcom» - развіць цікавасць у вучняў 2-3 классаў да беларускай мовы, літаратуры і культуры па ўсей Беларусі. Урокі праекта праходзяць у інтэрактыўнай займальнай форме з удзелам незвычайных настаўнікаў. Ініцыятарам праекта з'яўляецца кампанія velcom пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

У пастаянны склад настаўнікаў праекта ўваходзяць: паэтка і пісьменніца Раіса Баравікова, пісьменнік, галоўны рэдактар часопіса «Вясёлка» Уладзімір Ліпскі, казачніца Алена Масла, дзіцячая пісьменніца Наталля Бучынская і тэлевядучы Юры Жыгамонт. Акрамя гэтага, незвычайнымі настаўнікамі беларускай мовы становяцца іншыя вядомыя беларусы, дзеячы культуры і спорту.

У сакавіку і красавіку ініцыятыва ахопіць 25 школ у 6 гарадах Віцебшчыны. Да цяперашняга моманту ў занятках праекта «Чытаем па-беларуску з velcom» прынялі ўдзел больш  за 17 000 школьнікаў з 140 устаноў адукацыі краіны.

сайт города Витебска
velcom АлінаТалай беларускаямова
Если вы заметили ошибку, выделите необходимый текст и нажмите Ctrl+Enter, чтобы сообщить об этом редакции

Комментарии