Галоўны корпус былога Базылянскага кляштара ў Віцебску перададуць гімназіі №1

Будынак галоўнага корпуса былога Базылянскага кляштара ў Віцебску, 2011 год. Фота: Сержук Серабро, Александра Ходюкова
Будынак галоўнага корпуса былога Базылянскага кляштара ў Віцебску, 2011 год. Фота: Сержук Серабро

Галоўны корпус былога Базылянскага кляштара ў Віцебску, у якім да нядаўніх часоў размяшчаўся станка-інструментальны каледж, перададуць гімназіі №1.

Упраўленне капітальнага будаўніцтва аб’явіла тэндар па выбару генеральнага падрадчыка для распрацоўкі перадпраектнай дакументацыі рэканструкцыі гэтага будынка пад гімназію. Плануецца, што ёй змогуць займацца 16 класаў (па 4 класы на паралель), а ўсяго — 480 вучняў 2, 3, 4 і 5 класаў.

У новым будынку павінны быць не менш за 16 класных кабінетаў, 6 ці 8 кабінетаў англійскай мовы, два кабінеты працы — для дзяўчат і хлопцаў, бібліятэка з чытальнай залай, сталоўка не менш як на 120 чалавек, спартыўная зала з жаночай і мужчынскай распраналкай, актавая зала, настаўніцкая, гардэроб, прыбіральні для вучняў і настаўнікаў, а таксама шэраг іншых кабінетаў і службовых памяшканняў.

Праекціроўшчык павінны правесці агульнае абследаванне будынка, затым правесці выбарачнае дэтальнае абследаванне асобных канструкцый і падрыхтаваць заключэнне. Пасля гэта трэба падрыхтаваць перадпраектную дакументацыю, дастатковую для прыняцця рашэння пра інвеставанне праекта і забяспечыць экалагічную экспертызу. Трэба заўважыць, што ў лютым 2014 года санэпідэмстанцыя выдала адмоўнае заключэнне Віцебскаму дзяржаўнаму станка-інструментальнаму каледжу, які хацеў атрымаць ліцэнзію на працяг адукацыйнай дзейнасці ў гэтым памяшканні.

Трохпавярховы будынак галоўнага корпуса былога Базылянскага кляштара мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, ён быў пабудаваны ў 1743 годзе. Па-сутнасці, гэта самы стары будынак у Віцебску, які захаваўся. Зараз яго агульная плошча складае 3847 квадратных метраў.

Рэканструкцыя гэтага будынка пад гімназію №1 прадугледжаная Інвестыцыйнай праграмай Віцебска на 2017 год, змены пра гэта былі ўнесеныя ў дакумент рашэннем гарсавета 15 лютага 2017 года. Фінансавацца працы па стварэнню перадпраектнай дакументацыі будуць з гарадскога бюджэту.

На старадаўні гмах у цэнтры Віцебска прэтэндавала некалькі арганізацый, у тым ліку — Віцебская епархія Беларускай праваслаўнай царквы.

Читайте также:В Витебске к православной церкви подбросили отрезанную голову козы

Народныя навiны Вiцебска
гімназія№1 гісторыка-культурнаякаштоўнасць каледж
Если вы заметили ошибку, выделите необходимый текст и нажмите Ctrl+Enter, чтобы сообщить об этом редакции

Комментарии