У будынку віцебскага КДБ пасля яго пераезду будзе экспазіцыя ў гонар беларускай дзяржаўнасці

У Віцебску, паводле слоў мэра горада Віктара Нікалайкіна, да канца года колькасць насельніцтва перавысіць 370 тысяч чалавек. Дадзеныя апошняга перапісу насельніцтва выявілі, што ў абласным цэнтры пастаянна пражывалі 348 тысяч чалавек.

Штогод павялічваецца і колькасць тых, хто пераязджае ў Віцебск на пастаяннае месца жыхарства.

— Летась быў зафіксаваны рост колькасці насельніцтва — у выніку змяншэння смяротнасці, павелічэння нараджальнасці. Дэмаграфічныя "нажніцы", пра якія мы казалі чатыры гады таму як аб праблеме, "сціснуліся". Таксама да нас едуць людзі жыць з іншых гарадоў: у год такіх ад 2 да 5 тысяч чалавек, — расказвае Віктар Нікалайкін. 

Паводле слоў мэра, у апошнія некалькі гадоў у выніку таго, што Віцебск папрыгажэў, значна павысілася і колькасць турыстаў. Каля 2 мільёнаў долараў горад зарабляе на экскурсантах, аднак можа значна больш. 

У горадзе працягваецца маштабная кампанія па добраўпарадкаванні помнікаў архітэктуры, стварэнні зон адпачынку. Акрамя таго, будуецца самы вялікі ў краіне заапарк. Знакаміты губернатарскі палац, дзе падчас вайны 1812 года спыняўся Напалеон, пасля рамонту стане музеем. Запланавана, што там размесціцца экспазіцыя, прысвечаная беларускай дзяржаўнасці. 

У планах — стварэнне "шагалаўскага квартала" ў раёне дома-музея Марка Шагала, дзе будуць прадстаўлены творы настаўніка мастака, — Юрыя Пэна; аднаўленне майстэрняў, дзе працавалі Казімір Малевіч і іншыя стваральнікі новага мастацтва. Ёсць шмат іншых цікавых праектаў, якія прыцягнуць у абласны цэнтр яшчэ больш турыстаў.

Аляксандр Пукшанскі / Звязда
Если вы заметили ошибку, выделите необходимый текст и нажмите Ctrl+Enter, чтобы сообщить об этом редакции
Комментарии