На Віцебшчыну вяртаюцца гастарбайтары з Расіі

На Віцебшчыне змяншаецца попыт на рабочую сілу. Сярод прычын - вяртанне гастарбайтараў з Расіі. Паводле дадзеных на пачатак гэтага года, на ўліку было каля 3,6 тысячы беспрацоўных, а вакансій налічвалася 3 775.

- Змяншэнне колькасці вакансій можна растлумачыць некалькімі прычынамі. Напрыклад, на прадпрыемствах вядзецца аптымізацыя, у тым ліку і колькасці працуючых. Яшчэ адна - вяртанне грамадзян, якія ў свой час з'ехалі, як кажуць, за доўгім рублём. Як правіла, гэта людзі высокапрафесійныя, і ім працадаўцы рады, асабліва ў будаўнічай галіне. Часткова на сітуацыю на рынку працы паўплывалі і мігранты: у вобласць прыехалі больш за 1,5 тысячы грамадзян Украіны. 

Каб змяніць сітуацыю, трэба працаваць як з беспрацоўнымі, так і з наймальнікамі. З першымі, каб былі адаптаваныя да сучасных патрабаванняў рынку працы, з другімі, каб стваралі новыя рабочыя месцы, адкрывалі новыя прадпрыемствы, - расказаў старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Хрыстафораў

Сярэднямесячная зарплата ў Віцебскай вобласці напрыканцы 2014 года склала больш за 5,8 мільёна рублёў.

TUT.BY
Рынок труда Витебская область Витебск
Если вы заметили ошибку, выделите необходимый текст и нажмите Ctrl+Enter, чтобы сообщить об этом редакции

Комментарии